Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2018, 17:43

Футбалісты Швецыі нанеслі паражэнне зборнай Рэспублікі Карэя ў групе F на ЧС

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты Швецыі нанеслі паражэнне зборнай Рэспублікі Карэя з лікам 1:0 у групе F на чэмпіянаце свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзіны мяч у гэтай гульні быў забіты ў сярэдзіне другога тайма з пенальці. Адзінаццаціметроваму ўдару папярэднічаў відэапрагляд эпізоду з парушэннем правіл у штрафной плошчы. Галоўны арбітр Хоэль Агілар Чыкас з Сальвадора не адразу вызначыў фол на Віктары Класане. У выніку на 65-й хвіліне пенальці рэалізаваў абаронца шведаў Андрэас Гранквіст.

Скандынаўскія футбалісты мелі яшчэ некалькі галявых момантаў у час сустрэчы ў Ніжнім Ноўгарадзе, але галкіпер Чо Хен У правёў адзін з лепшых матчаў у складзе карэйскай зборнай.

Раней у групе F згулялі каманды Германіі і Мексікі. Сустрэча завяршылася нечаканай перамогай лацінаамерыканцаў - 1:0. Сёння на чэмпіянаце свету ў Расіі будуць згуляны яшчэ два матчы ў групе G: у Сочы сустрэнуцца Бельгія і Панама (18.00), у Валгаградзе памераюцца сіламі каманды Туніса і Англіі (21.00).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі