Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2018, 15:05

Футбалісты "Шахцёра" выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салігорскі "Шахцёр" стаў чарговым удзельнікам чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі па футболе, адолеўшы цяперашняга ўладальніка гэтага трафея брэсцкае "Дынама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У асноўны і дадатковы час гульні ў Салігорску забітых мячоў не было, хоць брастаўчане ўжо з 32-й мінуты гулялі ў колькаснай большасці пасля выдалення Дзяніса Лапцева. Усё вырашылася ў серыі пасляматчавых пенальці, якую лепш правялі гаспадары поля - 4:2.

Раней у 1/4 фіналу прабіліся футбалісты мінскага "Дынама", "Віцебска", "Слуцка", "Іслачы" (Мінскі раён), а таксама прадстаўнік другога дывізіёна нацыянальнага чэмпіянату гомельскі "Лакаматыў".

Яшчэ два чвэрцьфіналісты вызначацца пазней: 3 кастрычніка ў Мазыры сустрэнуцца фаварыты 1-й лігі "Славія" і бабруйская "Белшына", а 17 лістапада барысаўскі БАТЭ згуляе з "Гарадзеяй".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі