Поўная версія

Футбалісты Расіі і Егіпта адкрыюць праграму другога тура чэмпіянату свету-2018

Спорт 19.06.2018 | 10:46
Ігар Акінфееў, варатар зборнай Расіі. Фота ФІФА
Ігар Акінфееў, варатар зборнай Расіі. Фота ФІФА

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце свету ў Расіі сёння завершыцца стартавы і адкрыецца другі тур папярэдняга этапу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары турніру расійскія футбалісты ў Санкт-Пецярбургу ў сваім другім матчы групы А сустрэнуцца з камандай Егіпта (пачатак гульні ў 21.00). Расіяне выдатна пачалі дамашняе сусветнае першынство, разграміўшы сапернікаў з Саудаўскай Аравіі з лікам 5:0. Егіпцяне ўступілі зборнай Уругвая з мінімальным рэзультатам 0:1.

Сёння таксама пройдуць два матчы першага тура ў групе Н. У Саранску ў 15.00 згуляюць зборныя Калумбіі і Японіі, а палякі і сенегальцы свой матч у Маскве пачнуць у 18.00.

Напярэдадні ў квартэце G футбалісты Англіі з вялікай цяжкасцю адолелі каманду Туніса дзякуючы галявому дублю Хары Кейна - 2:1, а бельгійцы разграмілі Панаму - 3:0. Турнірнае становішча: Бельгія - 3 ачкі (розніца мячоў - 3-0), Англія - 3 (2-1), Туніс - 0 (0-1), Панама - 0 (0-3).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія