Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2018, 11:24

Футбалісты мінскага "Дынама" разграмілі славацкі ДАК і выйшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы і двойчы перамаглі славацкі клуб "Дунайска Стрэда", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля перамогі з лікам 3:1 у гасцявым матчы тыдзень таму, учора дынамаўцы згулялі вельмі ўпэўнена і не дазволілі ўсумніцца ў сваёй перавазе. Яна замацавалася на 19-й мінуце, калі Ураш Нікаліч паразіў вароты славацкай каманды.

Адразу пасля пачатку другога тайма Уладзімір Хвашчынскі падвоіў вынік, хутка Піліп Іваноў з пенальці зрабіў лік 3:0, а на 58-й мінуце Нікаліч выдатна выканаў штрафны ўдар, аформіўшы галявы дубль. Ведучы з перавагай у 4 мячы, гаспадары супакоіліся, і на 73-й мінуце Матэ Віда адыграў адзін гол, устанавіўшы канчатковы вынік - 4:1 на карысць віцэ-чэмпіёнаў Беларусі. У наступным раўндзе каманду Сяргея Гурэнкі чакае куды больш масціты сапернік - расійскі "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга. За ўчарашняй гульнёй у Мінску назіраў адзін з прадстаўнікоў трэнерскага штаба піцерскага клуба Анатоль Цімашчук.

Пазней свае матчы завершаць яшчэ два беларускія прадстаўнікі ў Лізе Еўропы. Брэсцкае "Дынама" ў Афінах сустракаецца з грэчаскім "Атрамітасам", а салігорскі "Шахцёр" у Познані будзе сапернічаць з польскім "Лехам". На мінулым тыдні брастаўчане выйгралі на сваім полі з лікам 4:3, а салігорскія футбалісты таксама дома згулялі ўнічыю - 1:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі