Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2017, 12:45

Футбалісты маскоўскага "Спартака" згулялі ўнічыю са славенскім "Марыбарам" у Лізе чэмпіёнаў

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маскоўскага "Спартака" ў перадапошнім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў згулялі ўнічыю са славенскім "Марыбарам" і захоўваюць шанцы на выхад у плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дамашні паядынак 5-га тура чэмпіёны Расіі правялі ў атакуючым стылі, але іх перавага доўга не рэалізоўвалася. Толькі на 82-й мінуце Зе Луіш вывеў масквічоў наперад, але хутка Ясмін Мешановіч аднавіў раўнавагу - 1:1. Пазней адбудзецца сустрэча двух фаварытаў групы Е - футбалісты іспанскай "Севільі" прымуць у сябе дома англійскі "Ліверпуль". Турнірнае становішча: "Ліверпуль" - 8 ачкоў (4 матчы; розніца мячоў - 13-3), "Севілья" - 7 (4; 8-8), "Спартак" - 6 (5; 9-6), "Марыбар" - 2 (5; 2-15).

Лідар групы G турэцкі "Бешыкташ" прымаў у Стамбуле партугальскі "Порту" і завяршыў сустрэчу ўнічыю - 1:1. У іншым матчы гэтага квартэта футбалісты "Манака" на сваім полі сустрэліся з нямецкім "Лейпцыгам". Турнірнае становішча: "Бешыкташ" - 11 (5; 9-4), "Порту" - 7 (5; 10-8), "Лейпцыг" - 4 (4; 5-8), "Манака" - 2 (4; 3-7).

21 лістапада яшчэ ў двух групах адбыліся сустрэчы 5-га гульнявога дня:

F - "Манчэстэр Сіці" (Англія) - "Феенаорд" (Ратэрдам, Нідэрланды), "Напалі" (Італія) - "Шахцёр" (Данецк, Украіна). Турнірнае становішча пасля чатырох гульнявых дзён: "Манчэстэр Сіці" - 12 (12-3), "Шахцёр" - 9 (7-5), "Напалі" - 3 (7-9), "Феенаорд" - 0 (3-12).

Н - "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія), АПАЭЛ (Нікасія, Кіпр) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія). Турнірнае становішча: "Тотэнхэм" - 10 (10-3), "Рэал" - 7 (8-5), "Барусія" - 2 (4-8), АПАЭЛ - 2 (2-8).

У астатніх квартэтах матчы 5-га тура пройдуць у сераду, 22 лістапада:

А - ЦСКА (Масква, Расія) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія), "Базель" (Швейцарыя) - "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія). Становішча пасля чатырох тураў: "Манчэстэр Юнайтэд" - 12 (10-1), "Базель" - 6 (8-5), ЦСКА - 6 (5-8), "Бенфіка" - 0 (1-10).

В - "Андэрлехт" (Брусель, Бельгія) - "Баварыя" (Мюнхен, Германія), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Селтык" (Глазга, Шатландыя). Становішча каманд: "Пары Сен-Жэрмен" - 12 (17-0), "Баварыя" - 9 (8-4), "Селтык" - 3 (4-10), "Андэрлехт" - 0 (0-15).

С - "Карабах" (Агдам, Азербайджан) - "Чэлсі" (Лондан, Англія), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Рома" (Італія). Становішча каманд: "Рома" - 8 (8-4), "Чэлсі" - 7 (11-7), "Атлетыка" - 3 (2-3), "Карабах" - 2 (2-9).

D - "Ювентус" (Турын, Італія) - "Барселона" (Іспанія), "Спортынг" (Лісабон, Партугалія) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя). Становішча каманд: "Барселона" - 10 (7-1), "Ювентус" - 7 (5-5), "Спортынг" - 4 (5-6), "Алімпіякос" - 1 (3-8).

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выходзяць па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта. Клубы, якія зоймуць трэція месцы, згуляюць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі