Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2019, 11:15

Футбалісты "Ліверпуля" і "Тотэнхэма" перамаглі ў першых чвэрцьфіналах ЛЧ

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудуцца на брытанскіх стадыёнах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Лондане футбалісты "Тотэнхэма" на полі сваёй новай арэны прымалі даўняга саперніка па англійскай прэм'ер-лізе "Манчэстэр Сіці". Гульня пачалася ў невысокім тэмпе, каманды не спяшаліся фарсіраваць падзеі, стараючыся падоўгу кантраляваць мяч. На 10-й мінуце ў адной з атак гасцей мяч трапіў у руку абаронцу "Тотэнхэма" Дэні Роўзу, які знаходзіўся ў сваёй штрафной плошчы, і галандскі арбітр Б'ёрн Кейперс назначыў пенальці. Серхіа Агуэра прабіў у ніжні вугал, але галкіпер Уга Льёрыс змог адбіць мяч. Пасля гэтага ў абедзвюх каманд была магчымасць адкрыць лік, але да перапынку гэтага не здарылася. У другой палове больш атакавалі госці, але на 78-й мінуце прапусцілі востры контрвыпад і паўднёвакарэйскі легіянер гаспадароў Сон Хын Мін забіў пераможны гол - 1:0.

Лідар англійскага чэмпіянату "Ліверпуль" на полі роднага "Энфілд Роўд" гуляў з партугальскім "Порту" і ўжо на 5-й мінуце выйшаў наперад пасля ўдару Набі Кейты. Яшчэ праз 20 мінут Раберта Фірміна падвоіў рэзультат. Пасля перапынку перавага была на баку гаспадароў, але больш мячоў не забілі і рэзультат першага тайма не змяніўся - 2:0.

У гэтых парах сустрэчы ў адказ за выхад у паўфінал чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 17 красавіка ў Манчэстэры і "Порту".

Яшчэ два чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць сёння вечарам: "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) - "Барселона" (Іспанія), "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды) - "Ювентус" (Турын, Італія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі