Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2019, 14:46

Футбалісты "Ліверпуля" чацвёрты раз выйгралі Суперкубак

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты англійскага "Ліверпуля" чацвёрты раз сталі ўладальнікамі Суперкубка УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гульні 44-га па ліку розыгрышу гэтага трафея пераможцы Лігі чэмпіёнаў мінулага сезона перамаглі ў Стамбуле пераможца Лігі Еўропы лонданскі "Чэлсі" ў серыі пасляматчавых пенальці. У першым тайме Аліўе Жыру вывеў "Чэлсі" наперад, а пасля перапынку Садыё Манэ аднавіў раўнавагу - 1:1. У пачатку дадатковага часу ён жа забіў свой другі гол, а ў хуткім часе Жаржыньё зноў зрабіў лік роўным - 2:2. У серыі пенальці ўдача была на баку "Ліверпуля" - 5:4. Упершыню ў гісторыі паядынак такога ўзроўню судзіла жаночая брыгада арбітраў на чале з францужанкай Стэфані Фрапар.

Для футбалістаў "Ліверпуля" гэта чацвёрты Суперкубак, да гэтага яны выйгравалі яго ў 1977, 2001 і 2005 гадах.

Найбольш - па пяць разоў - гэты трафей выйгравалі іспанская "Барселона" і італьянскі "Мілан".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі