Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2018, 12:57

Футбалісты кіеўскага "Дынама" прайгралі "Лацыа" і завяршылі выступленне ў Лізе Еўропы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты кіеўскага "Дынама" прайгралі на сваім полі італьянскаму "Лацыа" з лікам 0:2 і завяршылі выступленне ў Лізе Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у адказ 1/8 фіналу еўракубка ў Кіеве для падапечных беларускага спецыяліста Аляксандра Хацкевіча склаўся няўдала. Пасля нічыйнага зыходу процістаяння ў Рыме (2:2) шанцы кіяўлян на выхад у наступны круг турніру былі большыя. Аднак у Кіеве ў першым тайме Лукас на 23-й мінуце адкрыў лік, а ў другім тайме Стэфан дэ Врэй пасля розыгрышу вуглавога здолеў павялічыць перавагу рымлян - 2:0.

Піцерскі "Зеніт" у родных сценах не змог перамагчы нямецкі "Лейпцыг". Асноўныя падзеі матчу ў Санкт-Пецярбургу разгарнуліся ў першым тайме. Госці адкрылі лік намаганнямі Жан-Кевіна Агустэна. Расійская каманда перад самым перапынкам пасля дакладнага ўдару Себасцьяна Дрыусі зраўнавала лік - 1:1. Пасля адпачынку "Лейпцыг" на 82-й мінуце атрымаў права на пенальці, але Ціма Вернер не здолеў перамагчы галкіпера "Зеніта". Першы матч у Германіі завяршыўся перамогай "Лейпцыга" (2:1), які і выйшаў у наступны круг Лігі Еўропы.

Завяршыў барацьбу на еўраарэне і маскоўскі "Лакаматыў", які ўступіў на сваім полі мадрыдскаму "Атлетыка" - 1:5. Іспанскі "Атлетык" з Більбаа прайграў "Марселю" - 1:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі