Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2017, 11:13

Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі буйна прайгралі іспанцам у кваліфікацыі ЧЕ

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) няўдачна пачалі выступленне ў другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

22 сакавіка ў першым матчы каманд 3-й адборачнай групы ў англійскім Тэлфардзе падапечныя Міхаіла Мархеля прайгралі камандзе Іспаніі з буйным лікам 0:5. У першым тайме іспанцы двойчы паразілі вароты Паўла Паўлючэнкі, а пасля перапынку яшчэ тры разы дабіліся поспеху. Свой наступны матч беларусы правядуць 24 сакавіка з равеснікамі з Нарвегіі, якія 22 сакавіка таксама пацярпелі буйное паражэнне, уступіўшы гаспадарам турніру англічанам 0:3. У заключным туры, 27 сакавіка, зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Англіі.

Пуцёўкі ў фінальную стадыю юніёрскага кантынентальнага першынства, што пройдзе ў ліпені ў Грузіі, атрымаюць пераможцы 7 груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі