Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2019, 12:31

Футбалісты брэсцкага "Дынама" перамаглі ў гасцях "Віцебск" і вярнуліся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" перамаглі на выездзе "Віцебск" і захавалі лідарства ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча 14-га тура ў Віцебску прайшла з невялікай перавагай брастаўчан. Рэалізаваць яе госці змаглі на 67-й мінуце гульні, калі партугальскі абаронца "Дынама" Дзяніс Дуартэ дакладна выканаў пенальці - 1:0.

Салігорскі "Шахцёр" на апошніх мінутах у сябе дома вырваў валявую перамогу над футбалістамі "Мінска" - 3:2.

Вынікі іншых сустрэч: "Энергетык-БДУ" - "Нёман" (Гродна) - 2:4, "Дынама" (Мінск) - БАТЭ (Барысаў) - 1:2, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Дняпро" (Магілёў) - 1:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі