Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2018, 12:28

Футбалісты БАТЭ згулялі ўнічыю з ХІКам у матчы 2-га круга кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ згулялі ўнічыю (0:0) з фінскім ХІКам у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня на полі "Барысаў-Арэны" прайшла пры поўнай перавазе гаспадароў, але ў першым тайме ім не ўдалося вызначыцца. Пасля перапынку барысаўчане прадаўжалі валодаць ініцыятывай, стварылі некалькі небяспечных момантаў, аднак паразіць вароты расійскага галкіпера ХІКа Максіма Рудакова так і не змаглі.

Сустрэча за выхад у 3-і адборачны раўнд галоўнага клубнага турніру Старога Свету пройдзе 1 жніўня ў Хельсінкі.

Пераможца двухраўндавай дуэлі БАТЭ - ХІК сустрэнецца з лепшай камандай пары "Кукесі" (Албанія) - "Карабах" (Азербайджан). Сёння іх першая сустрэча завяршылася ўнічыю - 0:0. 1 жніўня сапернікі згуляюць у Баку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі