Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2018, 10:40

Футбалісты БАТЭ выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і згуляюць з галандскім ПСВ

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, перамогшы па суме дзвюх сустрэч 3-га кваліфікацыйнага раўнда азербайджанскі "Карабах". У барацьбе за выхад у групавы этап галоўнага кантынентальнага турніру барысаўчане сустрэнуцца з галандскім ПСВ з Эйндховена, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля вікторыі ў Баку барысаўчане ў сябе дома строга згулялі ў абароне і не далі сапернікам магчымасці забіць "хуткі" гол. Больш таго, у канцы 20-й хвіліны гульні сербскі паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч перахапіў мяч у цэнтры поля і адкрыў лік. Прапусціўшы мяч, госці шмат атакавалі, спрабуючы адыграцца, і зрабілі гэта праз 9 хвілін пасля пачатку другога тайма. У далейшым гульня праходзіла на сустрэчных курсах, але вынік 1:1 не змяніўся.

Такім чынам, футбалісты БАТЭ ўжо забяспечылі сабе месца ў групавой стадыі другога па рангу кантынентальнага клубнага турніру - Лізе Еўропы. Аднак чэмпіёны Беларусі паспрабуюць прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Для гэтага падапечным Аляксея Багі трэба пераўзысці чэмпіёнаў Нідэрландаў ПСВ з Эйндховена. Першая сустрэча адбудзецца 21 або 22 жніўня ў Барысаве, у адказ - 28 або 29 жніўня ў Эйндховене.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі