Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2019, 11:20

Футбалісты БАТЭ выйшлі ў лідары чэмпіянату Беларусі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ разграмілі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча на полі "Барысаў-Арэны" пачалася з атак гаспадароў, і на 2-й мінуце Неманья Міліч вывеў БАТЭ наперад. Не прайшло і 10 мінут як Станіслаў Драгун зрабіў лік 2:0. У другім тайме Кірыл Прамудраў скараціў разрыў да мінімуму, але затым Ігар Стасевіч і Максім Скавыш яшчэ двойчы паразілі вароты Уладзіміра Бушмы - 4:1 на карысць барысаўчан, якія выйшлі на першае месца ў турнірнай табліцы.

Рэзультаты іншых гульняў: "Дняпро" (Магілёў) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 3:4, "Мінск" - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:3, "Тарпеда" (Мінск) - "Гомель" - 1:2, "Нёман" (Гродна) - "Слуцк" - 0:0.

Матчы "Славія" (Мазыр) - "Віцебск" і "Гарадзея" - "Шахцёр" (Салігорск) перанесены на больш познія тэрміны.

Становішча ў групе лідараў: БАТЭ - 37 ачкоў (15 матчаў), "Дынама" (Брэст) - 36 (14), "Шахцёр" - 31 (14), "Тарпеда-БелАЗ" - 27 (15), "Іслач" - 26 (15), "Дынама" (Мінск) - 25 (14).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі