Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2018, 14:53

Футбалісты БАТЭ даведаліся аб магчымым саперніку па 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка трэцяга кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў выпадку поспеху ў матчах з фінскім ХІКам у другім крузе затым сустрэнуцца з пераможцам пары "Кукесі" (Албанія) - "Карабах" (Азербайджан).

Першы паядынак з чэмпіёнам Фінляндыі БАТЭ правядзе 25 ліпеня на полі "Барысаў-Арэны", а 1 жніўня згуляе ў Хельсінкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі