Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2018, 17:36

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад выйграў мас-старт на АГ

18 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Тытулаваны французскі біятланіст Мартэн Фуркад стаў пераможцам мужчынскай гонкі з мас-старту на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нягледзячы на два промахі пры першым і заключным заходах на стрэльбішча, Фуркад быў у ліку галоўных фаварытаў спаборніцтваў, што пацвердзіў на справе. Зрэшты, лёгкай прагулкі да чацвёртай у кар'еры залатой узнагароды галоўных стартаў чатырохгоддзя ў француза не атрымалася. Сур'ёзную барацьбу яму навязаў нямецкі біятланіст Сімон Шэмп, у пасіве якога быў толькі адзін промах пры стральбе. Лёс золата вырашыўся непасрэдна ля фінішнай мяжы. Фуркад апярэдзіў канкурэнта літаральна на нейкія сантыметры і стаў чатырохразовым алімпійскім чэмпіёнам. Двойчы ён падпімаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала Гульняў-2014 у Сочы і цяпер паўтарыў гэта дасягненне ў Пхёнчхане. Тут ён таксама выйграў гонку праследавання.

Трэцяе месца ў сённяшніх спаборніцтвах пры дзвюх памылках на стрэльбішчы заняў нарвежац Эміль Хегле Свендсэн (+11,2 сек).

Беларускіх біятланістаў у ліку 30 удзельнікаў мас-старту не было.

Наступны від біятлоннай праграмы Алімпіяды-2018 - змешаная эстафета 2х6 км+2х7,5 км, якая пройдзе 20 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі