Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2018, 13:55

Федэрэр змяніў Надаля на першым радку рэйтынгу АТР

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роджэр Федэрэр зноў стаў першай ракеткай свету дзякуючы перамозе на турніры ў Штутгарце. Аб гэтым паведамляе eurosport.ru.

Перамога прынесла швейцарскаму тэнісісту 500 ачкоў, якія далі магчымасць яму абысці галоўнага саперніка - іспанца Рафаэля Надаля. Сёння Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) апублікавала на сваім сайце абноўлены рэйтынг спартсменаў.

"Гэта цудоўна для балельшчыкаў, што мы з Надалем у гэтым годзе пастаянна мяняемся месцамі. Гэта даволі цікава", - пракаменціраваў Роджэр Федэрэр саперніцтва за першы радок рэйтынгу ATP выданню Tennis World USA.

На бягучым тыдні Рафаэль Надаль павінен быў выступіць на лонданскім Queen's Club, але зняўся з матчу з-за праблем са здароўем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі