Поўная версія

Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" разлічваюць пазмагацца за прызавыя месцы на "Дакары-2018"

Спорт 16.11.2017 | 15:54
Сяргей Вязовіч. Фота з архіва
Сяргей Вязовіч. Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" разлічваюць пазмагацца за прызавыя месцы на "Дакары-2018". Аб гэтым расказаў сёння журналістам кіраўнік беларускай каманды Сяргей Вязовіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія гонкі, у якіх прымалі ўдзел МАЗы, пераканалі многіх: усе тры экіпажы могуць паспрачацца за выхад у дзясятку мацнейшых. На маючым адбыцца "Дакары" мы настроены змагацца за тое, каб трапіць на подыум. Для гэтага ў каманды ёсць усе магчымасці: тэхніка і пілоты гатовы", - расказаў Сяргей Вязовіч.

Мінскі аўтазавод разлічвае, што "МАЗ-СПОРТаўта" зойме высокія месцы на ралі-рэйдзе і тым самым умацуе пазіцыі брэнда ў свеце. "Мы прадоўжым падтрымліваць і развіваць спартыўную каманду. Беларускія гоншчыкі прадстаўляюць краіну на міжнародных спаборніцтвах і дэманструюць добры рэзультат", - падкрэсліў камерцыйны дырэктар ААТ "МАЗ" Генадзь Скітаў.

Спартыўныя МАЗы 19 лістапада адправяцца ў порт французскага горада Гаўр. Канструкцыя гоначных грузавікоў змянілася нязначна: спецыялісты перад стартам на самым прэстыжным ралі папрацавалі над рухавікамі і трансмісіяй.

Папярэдні "Дакар" у 2017 годзе быў самым паспяховым. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў на марафоне шостае месца. Пры гэтым усім тром экіпажам удалося добра дабрацца да фінішу. "Невялікае хваляванне прысутнічае, паколькі мой экіпаж будзе стартаваць у групе мацнейшых, дзе ёсць пераможцы папярэдніх гадоў. Такі статус стымулюе нас дабіцца яшчэ больш высокіх рэзультатаў", - адзначыў пілот Аляксандр Васілеўскі.

На "Дакар-2018" адправяцца вопытныя гоншчыкі, якія ўдзельнічалі ў апошніх марафонах. Лідар каманды Сяргей Вязовіч выступіць разам са штурманам Паўлам Гараніным і механікам Андрэем Жыгуліным. Другі аўтамабіль павядуць пілот Аляксандр Васілеўскі, штурман Дзмітрый Віхрэнка і механік Антон Запарошчанка. У трэцім экіпажы будуць Аляксей Вішнеўскі, штурман Максім Новікаў і механік Андрэй Невяровіч.

Канкурэнцыю беларусам складуць усе вядомыя каманды. У прыватнасці, КамАЗ выставіць на гонку адразу чатыры экіпажы. Акрамя таго, у гонцы прыме ўдзел каманда Petronas Iveco, хоць яе лідар Жэрар дэ Рой выбраў ралі Africa Eco Race, якое таксама пройдзе ў студзені. Сярод сур'ёзных сапернікаў у беларусаў будуць вопытныя экіпажы MAN, Tatra і Renault.

Маючы адбыцца "Дакар" пройдзе 40-ы раз і стане адным з самых складаных ралі-рэйдаў за апошнія гады. Працягласць скорасных участкаў складзе амаль 4 тыс. км. Упершыню пасля шматгадовага перапынку марафон вернецца ў Перу, дзе пройдуць першыя этапы, пасля чаго гонка прадоўжыцца ў Балівіі і Аргенціне.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Футбалісты "Чэлсі" і "Барселоны" згуляюць у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
Учора 19:55
Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі чацвёртую перамогу ў Адзінай лізе ВТБ
Учора 14:44
Надзея Скардзіна сёмая, Дар'я Домрачава замыкае першы тузін заліку Кубка свету па біятлоне
Учора 12:30
Кайса Мякярайнен, Настасся Кузьміна і Дар'я Домрачава Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе КС у Хохфільцэне
Учора 09:26
Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у Хохфільцэне
8 снежня, 18:48
Матч адкрыцця футбольнага Еўра-2020 пройдзе ў Рыме, фінал адбудзецца ў Лондане
7 снежня, 20:00
Беларуская федэрацыя біятлона заснавала новы турнір сярод юнакоў і дзяўчат
7 снежня, 17:37
Футбалісты "Ліверпуля", "Севільі", "Шахцёра" і "Порту" сталі апошнімі ўдзельнікамі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
7 снежня, 09:14
Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў у Мехіка
6 снежня, 16:19
Поўная версія