Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2018, 17:47

Дзве беларускія фрыстайлісткі выйшлі ў фінал алімпійскага турніру ў лыжнай акрабатыцы

15 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. На алімпійскім турніры фрыстайлістаў пачаліся спаборніцтвы майстроў лыжнай акрабатыкі, дзе беларускія спартсмены маюць рэальныя шанцы на медалі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З трох прадстаўніц Беларусі пасля першай кваліфікацыйнай спробы ў лік удзельніц галоўнага фіналу змагла прабіцца Ганна Гуськова, якая паказала другі рэзультат сярод 25 удзельніц спаборніцтваў (100,45 бала).

Алімпійская чэмпіенка Ала Цупер з рэзультатам 77,9 бала ў першым раўндзе была толькі 15-й, затое ў другой спробе выступіла значна лепш. Яна набрала 99,37 ачкі і таксама трапіла ў лік фіналістак, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды Алімпіяды-2018.

Яшчэ адна беларуская спартсменка Аляксандра Раманоўская завяршыла свой дэбютны алімпійскі турнір.

Медальныя скачкі ў жанчын пройдуць у пятніцу, 16 лютага.

Потым у барацьбу ўступяць мужчыны - 17 лютага ў ix пройдзе кваліфікацыйны этап, а прызёры вызначацца 18 лютага. Беларускія балельшчыкі спадзяюцца на паспяховае выступленне алімпійскага чэмпіена Антона Кушніра, Максіма Гусціка і Станіслава Гладчанкі.-0-

Фота НАК Беларусі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі