Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 09:02

Дзюдаіст Арцём Коласаў стаў двухразовым чэмпіёнам ЮАГ у Буэнас-Айрэсе

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзюдаіст Арцём Коласаў заваяваў другі залаты медаль Юнацкіх алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-служб НАК Беларусі.

У камандным турніры таленавіты беларускі атлет у складзе дружыны Bejing заняў першае месца. Як адзначылі ў НАК, у турніры прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты розных вагавых катэгорый з розных краін. Пасля складанай сістэмы адбору каманда Арцёма Коласава з мінімальным лікам атрымала перамогу над зборнай Athens - 4:3. Акрамя беларуса, залатымі медалістамі сталі прадстаўнікі Харватыі, Італіі, Узбекістана, Мексікі, Венесуэлы і Кітая.

Юнацкія Алімпійскія гульні прадоўжацца ў сталіцы Аргенціны да 18 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі