Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 15:29

Дзіцячы тэнісны трэніровачны лагер пад кіраўніцтвам Вікторыі Азаранка пачаў работу ў Мінску

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзіцячы тэнісны лагер пад кіраўніцтвам Вікторыі Азаранка пачаў работу на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі тэніса.

У першы дзень заняткаў юныя атлеты, узрост якіх не перавышае 12 гадоў, пад кіраўніцтвам вядучай айчыннай тэнісісткі адпрацоўвалі некаторыя элементы і праводзілі тэарэтычныя заняткі. У другі дзень трэніровачнага лагера, 26 жніўня, адбудзецца міні-турнір, пасля завяршэння якога ўдзельнікі змогуць атрымаць аўтограф ад Вікторыі Азаранка і паразмаўляць з зоркай сусветнага тэніса. Таксама запланавана сустрэча вядучай спартсменкі ў гэтым відзе спорту з прадстаўнікамі СМІ.

Вікторыя Азаранка з'яўляецца першай ракеткай Беларусі. У студзені 2012 года ўпершыню беларуска ўзначаліла сусветны рэйтынг жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У чэрвені 2016 года яна ўваходзіла ў дзясятку лепшых WTA, але з-за дэкрэтнага водпуску на час прыпыніла сваю прафесійную кар'еру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі