Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 сакавіка 2019, 10:49

Дырэктар НАДА расказаў пра асаблівасці антыдопінгавага кантролю на ІІ Еўрапейскіх гульнях

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужухін у эфіры тэлеканала СТБ расказаў пра асаблівасці антыдопінгавага кантролю на ІІ Еўрапейскіх гульнях, паведамляе БЕЛТА.

Работа антыдопінгавых службаў на ўсіх буйных спаборніцтвах праходзіць пад аўдытам і маніторынгам незалежных наглядальнікаў. "Так было на І Еўрапейскіх гульнях, так праходзіць маніторынг з боку WADA на ўсіх Алімпійскіх гульнях. Выключэннем не стануць і ІІ Еўрапейскія гульні, якія таксама будуць пад пільнай увагай з боку WADA. Мы ствараем міжнародную каманду. У яе ўвойдуць не толькі прадстаўнікі Беларусі, але і іншых краін, якія ўжо прымалі ўдзел у антыдопінгавых праграмах. Мы прыцягваем сплаў маладосці і вопыту, што дасць магчымасць паказаць клас работы маладым беларускім допінг-афіцэрам", - сказаў Дзяніс Мужухін.

Уся работа будзе выбудоўвацца максімальна празрыста, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. "Традыцыйна ў першую чаргу допінг-кантроль будуць праходзіць прызёры спаборніцтваў, асабліва з тых відаў спорту, дзе фіксуецца найбольшая статыстыка такіх парушэнняў", - падкрэсліў дырэктар НАДА.

Дзяніс Мужухін расказаў, каб выключыць траплянне забароненых рэчываў у арганізм спартсменаў разам з ежай і напіткамі, будзе выкарыстоўвацца відэакантроль. "Працэс прыгатавання ежы будзе пад наглядам спецыялістаў. Тое, што датычыцца той ежы, якую атлет па неабачлівасці пакідае, - тут ужо фактар халатнасці. Мы сваіх спартсменаў заўсёды вучым і настройваем, каб прадукты харчавання і напіткі, якія ўжываюцца на такіх вялікіх спаборніцтвах, заўсёды былі пад наглядам, каб гэта выключыць", - дадаў ён.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня ў Мінску, у іх прымуць удзел каля 4 тыс. спартсменаў з 50 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі