Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2019, 10:29

"Дынама-Маладзечна" перамагло гродзенскі "Нёман" у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты маладзечанскага "Дынама" ў дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі перамаглі гродзенскі "Нёман" з лікам 2:0 (1:0, 0:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хакеісты абедзвюх каманд пачалі паядынак актыўна. Больш паспяховымі былі гаспадары лядовай пляцоўкі. На 13-й мінуце супрацьстаяння лік адкрыў форвард "Дынама" Вячаслаў Лісічкін. Да канца дваццацімінуткі лічбы на табло не змяніліся.

У другім перыядзе ігракі "Нёмана" паспрабавалі аднавіць раўнавагу сіл, але ажыццявіць задуманае ў гасцей не атрымалася. Маладзечанцы ўмела абараняліся і не дазволілі закінуць шайбу ў свае вароты.

У пачатку трэцяй дваццацімінуткі "Нёман" страціў шайбу, гуляючы ў большасці. Гэтым скарысталіся гаспадары лядовай пляцоўкі. На 42 мінуце паядынку ўмацаваў перавагу "Дынама" нападаючы Павел Печур, які пабег сам-насам з галкіперам сапернікаў і закінуў шайбу - 2:0. Да канца матчу гродзенцам так і не ўдалося забіць гол сваім апанентам.

Гродзенскі "Нёман" у чэмпіянаце Беларусі займае першую пазіцыю ў экстралізе А. На рахунку каманды 57 ачкоў у 26 гульнях. Маладзечанскае "Дынама" размяшчаецца на трэцяй пазіцыі - 44 балы ў 26 матчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі