Поўная версія

Дваццаць футбалістаў БАТЭ адправіліся на стартавы матч Лігі Еўропы з "Црвенай Зоркай"

Спорт 13.09.2017 | 16:09
Фота ФК БАТЭ
Фота ФК БАТЭ

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дваццаць футбалістаў БАТЭ адправіліся ў Бялград на стартавы матч Лігі Еўропы з "Црвенай Зоркай", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны Беларусі правядуць сёння трэніроўку на стадыёне "Райка Міціч". Матч першага тура ў групе Н пачнецца 14 верасня ў 22.05 па беларускім часе. Працаваць на гульні будзе брыгада арбітраў з Украіны на чале з Яўгенам Араноўскім. Яго асістэнтамі будуць Аляксандр Вайцюк і Сяргей Бекер.

Барысаўскі БАТЭ з сезона-1999/2000 прымае ўдзел у Лізе Еўропы. Найбольш паспяхова ў гэтым турніры беларускі клуб выступіў у 2011 годзе, калі заняў другое месца ў групе і выйшаў у плэй-оф, дзе ўступіў футбалістам ПСЖ.

У бягучым сезоне ў першым крузе групавога этапу падапечных Аляксандра Ермаковіча, акрамя процістаяння з "Црвенай Зоркай", чакаюць дамашнія матчы з лонданскім "Арсеналам" (28 верасня) і нямецкім "Кёльнам" (19 кастрычніка).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія