Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2017, 11:54

Два залатыя і тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія дзюдаісты на ЧЕ U-23

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два залатыя і тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія дзюдаісты на чэмпіянаце Еўропы (U-23), які завяршыўся ў Падгорыцы (Чарнагорыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняліся Дзмітрый Мінькоў (вагавая катэгорыя 66 кг) і Даніэль Мукетэ (вагавая катэгорыя да 100 кг).

Дзмітрый Мінькоў паспяхова выступіў на папярэдняй стадыі. У групе А ён быў мацнейшы за Патрыка Ваўрычака з Польшчы, Гургена Алексаняна з Бельгіі. У паўфінале беларус быў мацнейшы за расіяніна Аліма Балкарава, а ў паядынку за залатую ўзнагароду адолеў Аляксандра Кулікоўскіх, які таксама прадстаўляў Расію.

У вагавой катэгорыі да 100 кг Даніэль Мукетэ быў мацнейшы за Анісэ Санеблідзэ з Грузіі, венгра Жалан Ахата. У 1/2 фіналу віцяблянін адолеў аўстрыйца Аарона Фара. У фінале Даніэль Мукетэ сустрэўся з другім прадстаўніком Беларусі Мікітам Свірыдам і перамог, атрымаўшы ацэнку "вазары". Свірыд заняў другое месца.

Сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы для атлетаў да 23-х гадоў у Чарнагорыі сталі таксама беларусы Ягор Варапаеў (90 кг) і Уладзіслаў Цярпіцкі (звыш 100 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі