Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2018, 15:50

Два медалі ў актыве беларускіх грацый на этапе КС у Іспаніі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два медалі ў актыве беларускіх грацый на першым этапе Кубка свету катэгорыі Challenge па мастацкай гімнастыцы ў іспанскай Гвадалахары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У індывідуальных выступленнях Настасся Салас заняла трэцяе месца ў практыкаванні з абручом - 18,500 бала. Першай стала Арына Аверына з Расіі - 19,500. Крыху ўступіла ёй Лінай Ашрам з Ізраіля - 19,400, якая перамагла ў мнагабор'і. У турніры прымала ўдзел і беларуска Кацярына Галкіна, якой узняцца на п'едэстал гонару не ўдалося.

У групавых практыкаваннях з абручом беларуская каманда заваявала другое месца - 20,300. Апярэдзіць нашу зборную ўдалося толькі саперніцам з Балгарыі - 22,050, якія ў бягучым сезоне паказваюць лепшыя рэзультаты ў сваёй кар'еры.

У жніўні бягучага года адзін з этапаў Кубка свету па мастацкай гімнастыцы прыме Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі