22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парыжскіх кортах "Ралан Гарос" 21 мая стартаваў кваліфікацыйны этап адкрытага чэмпіянату Францыі. Два беларускія тэнісісты паспяхова пераадолелі першы раўнд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першым з беларусаў перамогу атрымаў Ілья Івашка, які адолеў у дзвюх партыях партугальца Жааа Дамінгеша - 7:5, 7:5. Затым Уладзімір Ігнацік перайграў у трохсэтавым паядынку аўстралійца - 5:7, 7:6 (7:4), 6:2. Пазней Ягор Герасімаў сустрэнецца з украінцам Сяргеем Стахоўскім.
Каб прабіцца ў асноўную сетку другога ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема", тэнісістам трэба выйграць у трох паядынках кваліфікацыі.-0-