Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2019, 16:39

Дубль Даніла дапамог мінскаму "Дынама" адолець "Слуцк", "Шахцёр" перамог "Іслач" у чэмпіянаце Беларусі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе фаварыты футбольнага чэмпіянату Беларусі перамаглі ў матчах 21-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нядзелю, 15 верасня салігорскі "Шахцёр" адолеў на выездзе футбалістаў "Іслачы" з мінімальнай перавагай 1:0. Пераможны гол на 64-й мінуце гульні забіў Эліс Бакай.

Мінскае "Дынама" дзякуючы дублю Даніла перайграла на сваёй арэне гасцей са "Слуцка" - 2:1. Мяч у адказ забіў Марат Бураеў.

Раней лідары першынства футбалісты брэсцкага "Дынама" разграмілі ў сябе дома "Мінск" - 3:0. На 65-й мінуце лік адкрыў Аляксей Хабленка, праз 7 мінут Дзяніс Лапцеў падвоіў перавагу брастаўчан, а затым Павел Савіцкі паставіў апошнюю кропку - 3:0.

Барысаўскі БАТЭ прымаў на сваёй арэне "Гарадзею" і прапусціў мяч у самым пачатку другога тайма пасля ўдару Арцёма Мітасава. На зыходзе гадзіны гульнявога часу Максім Скавыш аднавіў раўнавагу ў ліку, а на 81-й мінуце капітан барысаўчан Ігар Стасевіч прынёс сваёй камандзе валявую перамогу - 2:1.

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у сябе дома адолела гродзенскі "Нёман" з мінімальнай перавагай - 1:0 дзякуючы голу Дзмітрыя Юсава ў канцы першай паловы сустрэчы.

У Мазыры мясцовая "Славія" і сталічны "Энергетык-БДУ" згулялі ўнічыю - 2:2.

21-ы тур завершыцца матчам "Віцебск" - "Гомель".

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "Дынама" (Брэст) - 51 ачко (20 матчаў), БАТЭ - 46 (19), "Шахцёр" - 46 (19), "Дынама" (Мінск) - 40 (20), "Тарпеда-БелАЗ - 35 (21), "Іслач" - 34 (21).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Віталь Квашук ("Гомель"), які забіў 12 мячоў, на гол менш у Паўла Няхайчыка ("Дынама", Брэст).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі