Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2017, 12:41

Домрачава: планую ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава плануе ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету бягучага сезона. Аб гэтым спартсменка расказала ў эфіры праграмы "Арэна" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне ўсяго два месяцы падрыхтоўкі пасля нараджэння дачкі. Думаю, мне даволі добра ўдаецца змагацца на трасе. Спадзяюся, сілы застануцца да канца сезона. Планую ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету. Ці атрымаецца? Будзем глядзець па самаадчуванні", - адзначыла яна.

Дар'я Домрачава выказала ўдзячнасць за цёплы прыём, які ёй аказалі ў біятлоннай супольнасці пасля аднаўлення прафесійнай кар'еры, і расказала, як ёй удаецца спраўляцца з дачкой Ксеніяй. "Ксенія, як і любое іншае дзіця, некалькі разоў за ноч просіць есці. Мы добра адна адну разумеем, прыслухоўваюся да яе патрэбнасцей", - растлумачыла Дар'я Домрачава.

Беларуская біятланістка падзялілася меркаваннем, чаму можна навучыцца ў яе мужа - васьміразовага алімпійскага чэмпіёна Уле-Эйнара Б'ёрндалена. "Сабранасці і арганізацыйным здольнасцям", - адзначыла спартсменка.

Дар'я Домрачава, якая стала мамай 1 кастрычніка 2016 года, у студзені вярнулася да актыўных выступленняў на Кубку свету і прыняла ўжо ўдзел у этапах у Оберхофе і Рупольдынгу. 19 студзеня індывідуальнай гонкай на 15 км стартуе шосты этап у італьянскім Антхольцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі