Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2018, 15:45

Домрачава: хачу параіцца з Эдэрам адносна сваёй стральбы

15 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава пракаменціравала карэспандэнту БЕЛТА сваё няўдалае выступленне ў сённяшняй індывідуальнай гонцы на 15 км на зімовых Гульнях.

"Вядома, вельмі расчаравана другой часткай гонкі, стартавала нядрэнна, але ў любым выпадку рэзультат бачым у фінішным пратаколе. Складана падабраць і выказаць, як я расчаравана апошняй стральбой. Я не адчувала, што гэта дрэнныя выстралы. Па першым і другім заходах на рубеж рабіла папраўку, можа, там нешта не так. Хачу параіцца з Альфрэдам Эдэрам адносна маёй стральбы. Я вельмі злая перад мас-стартам", - расказала спартсменка.

Паводле слоў Дар'і, умовы надвор'я ў Пхёнчхане прыкметна палепшыліся і бегчы па трасе было камфортна. "Адчуваю сябе на лыжні ўпэўнена, добры ход, але і тут ёсць пытанні. Пасля другой стральбы, калі ўсё яшчэ складвалася ўдала для мяне, звярнула ўвагу, што ходам уступаю Анастасіі Кузьміной, якая двойчы прамазала. Дзе я магла ёй уступаць у скорасці? Таксама трэба разабрацца", - адзначыла біятланістка.

Дар'я Домрачава ў час індывідуальнай гонкі на 15 км прэтэндавала на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, але не справілася са стральбой на двух заключных рубяжах і фінішавала 27-й.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі