Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2018, 19:07

Дар'я Юркевіч перамагла ў гонцы праследавання ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Юркевіч перамагла ў гонцы праследавання ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які праходзіць у алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля другога месца ў спрынце адна з лідараў нацыянальнай зборнай на трох з чатырох агнявых рубяжоў не дапусціла промахаў. Толькі на заключнай стральбе Дар'я двойчы прамахнулася, але гэта не перашкодзіла ёй фінішаваць першай. Другое месца, нягледзячы на шэсць промахаў, заняла дзякуючы высокай скорасці на дыстанцыі Наталля Качэргіна з Літвы. Бронзавым прызёрам стала беларуска Настасся Ануфрыева.

У спаборніцтвах сярод мужчын увесь п'едэстал гонару занялі прадстаўнікі нацыянальнай зборнай Беларусі. Першае месца ў Сяргея Бачарнікава, другое - у Віктара Крыўко з чатырма промахамі. На трэцім радку падагульняючага пратакола размясціўся Уладзімір Чапелін.

Заключным відам чэмпіянату стане мас-старт, які адбудзецца ў "Раўбічах" 29 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі