Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2018, 16:21

Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Холменколене

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў сёння ў нарвежскім Холменколене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцай стала Настасся Кузьміна са Славакіі, якая паказала высокую хуткасць праходжання дыстанцыі і, нягледзячы на адзін промах, пераадолела 7,5 км за 21 мін 31,8 сек. Беларуска Дар'я Домрачава без промахаў прайшла два агнявыя рубяжы і ўступіла лідару 8,9 сек. Бронзавым прызёрам у спрынце стала ўкраінка Юлія Джыма - +29,2 сек (0+0).

Надзея Скардзіна завяршыла гонку на 24-м месцы - +1 мін 28,5 сек (1+0). Чатыры промахі (пры стральбе лежачы і два пры стральбе стоячы) не далі магчымасці паказаць высокі рэзультат беларусцы Надзеі Пісаравай, якая заняла 87-ю пазіцыю - +3 мін 50,5 сек (2+2).

На папярэднім этапе Кубка свету ў Контыялахты Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынце, тады як выступленне ў Фінляндыі для славацкай біятланісткі склалася вельмі няўдала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі