Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2016, 18:44

Дальмаер перамагла ў спрынце на этапе КС па біятлоне ў Паклюцы, Скардзіна без промахаў правяла гонку і заняла 14-е месца

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзея Скардзіна без промахаў правяла спрынтарскую гонку на 7,5 км на другім этапе Кубка свету па біятлоне і заняла 14-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з лідараў беларускай каманды ўступіла 55,6 сек пераможцы Лаўры Дальмаер з Германіі - 19 мін 51,7 сек (0+0). Сярэбраным прызёрам стала францужанка Жусцін Брэза - +3,5 сек (0+0). Замкнула тройку прызёраў Мартэ Олсбю з Нарвегіі - +21,3 сек (0+0).

Астатнія беларускі, якія прымалі ўдзел у спрынтарскай гонцы, дапусцілі па адным промаху і не прэтэндавалі на пападанне ў 20 лепшых. Ірына Крыўко заняла 33-е месца - +1 мін 32,2 сек (0+1), Надзея Пісарава размясцілася на 39-й пазіцыі - +1 мін 44,7 сек (1+0). Настасся Кінунен завяршыла выступленне на 44-м месцы - +1 мін 48,7 сек (1+0). Дар'я Юркевіч у падагульняючым пратаколе на 52-м месцы - +2 мін 4,4 сек (0+1).

Заўтра, 10 снежня, другі этап Кубка свету па біятлоне прадоўжыцца гонкамі праследавання. Спачатку лепшых вызначаць мужчыны (13.45), а ў 16.45 на старт выйдуць жанчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі