Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2019, 15:29

Чэмпіянат Еўропы па муай-тай стартуе ў Мінску

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па муай-тай стартуе сёння ў мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь на кантынентальным форуме прадставяць 90 атлетаў (дарослыя і юніёры). Сярод іх пераможцы і прызёры міжнародных спаборніцтваў, чэмпіянатаў Еўропы і свету Дзмітрый Варац (67 кг), Андрэй Кулебін (71 кг), Віталь Гуркоў (75 кг), Дзмітрый Валент (86 кг), Дар'я Бялькова (60 кг).

Папярэднія паядынкі пачаліся ў 14.00. Цырымонія адкрыцця пройдзе ў 18.00. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 520 спартсменаў з 26 краін.

Завершацца спаборніцтвы 10 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі