Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2018, 17:51

Чатыры беларускія біятланісты прымуць удзел у спрынтарскай гонцы на Гульнях у Пхёнчхане

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры беларускія біятланісты прымуць удзел у спрынтарскай гонцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі біятлона.

Трэнерскі штаб разлічвае ў маючай адбыцца гонцы на Уладзіміра Чапеліна, Сяргея Бачарнікава, Рамана Ялётнава і Антона Смольскага. Старт адбудзецца 11 лютага ў 14.15. За дзень да пачатку выступлення на Алімпіядзе мужчын, вызначаць мацнейшых у спрынце жанчыны. Як паведамлялася, за беларускую каманду плануюць выступіць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава.

Пасля спрынтарскіх гонак 12 лютага лепшых біятланістаў у спарткомплексе "Альпенсія" чакаюць два "пасьюты" (у 13.10 - жанчыны, у 15.00 - мужчыны). Прамыя трансляцыі спаборніцтваў з Пхёнчхана правядуць тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5".

Медалі ў біятлоне будуць разыгрывацца на Алімпіядзе ў Пхёнчхане да 23 лютага. Усяго 11 камплектаў узнагарод знойдуць сваіх уладальнікаў на маючых адбыцца Гульнях, якія стартуюць 9 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі