Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2024, 09:04

Чацвёртыя Еўрапейскія гульні плануецца правесці ў Стамбуле ў 2027 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчы камітэт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) адобрыў ініцыятыву правядзення IV Еўрапейскіх гульняў у Стамбуле ў 2027 годзе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Канчатковае рашэнне аб месцы правядзення Гульняў плануецца зацвердзіць у час работы генеральнай асамблеі ЕАК, якая пройдзе 6-7 чэрвеня ў Бухарэсце.

Першыя Еўрапейскія гульні адбыліся ў 2015 годзе ў Баку, у 2019 годзе другія Гульні з поспехам прайшлі ў Мінску, а ў 2023-м іх прымаў Кракаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі