Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2018, 16:15

Чарнагорскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў БАТЭ і "Чэлсі" ў Лізе Еўропы

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. УЕФА назначыў суддзяў на матчы 4-га тура групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы, якія адбудуцца 8 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу футбалістаў барысаўскага БАТЭ і лонданскага "Чэлсі" будзе судзіць брыгада арбітраў з Чарнагорыі. Матч паміж БАТЭ і "Чэлсі" пройдзе ў чацвер на полі "Барысаў-Арэны", пачатак гульні ў 20.55. Пасля заканчэння сустрэчы для зручнасці балельшчыкаў будзе арганізаваны дадатковы бясплатны электрапоезд, які стартуе ад станцыі Барысаў у 23.36 і прыбудзе на бліжэйшы да "Барысаў-Арэны" прыпыначны пункт Пячынскі ў 23.42. У 23.47 састаў возьме курс на Мінск, прычым зробіць толькі тры прамежкавыя прыпынкі - Жодзіна-Паўднёвае, Зарэчнае, Мінск-Усходні, на станцыю Мінск-Пасажырскі электрычка прыбудзе ў 1.04.

Акрамя таго, паехаць у Мінск можна будзе на спецыяльных аўтобусах, праезд у якіх каштуе Br5. Яны давязуць балельшчыкаў да станцыі метро "Кастрычніцкая". Для аўтобуснай паездкі трэба абавязкова зарэгістравацца, запоўніўшы анкету на афіцыйным сайце БАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі