Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2018, 14:27

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова абышоў мінскі СКА ў чэмпіянаце Беларусі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова другі раз абыграў мінскі СКА і ўзначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай частцы цяперашняга першынства дзеючыя чэмпіёны краіны спачатку згулялі з армейцамі ўнічыю ў Мінску - 34:34, затым там жа выйгралі з лікам 30:26, пасля чаго нечакана прайгралі на сваёй арэне з розніцай 10 мячоў - 23:33. Цяпер каманды зноў сустрэліся ў брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя", і поспех ужо быў на баку БГК - 30:27. Гэты паядынак атрымаўся вельмі напружаны - першы тайм застаўся за СКА - 15:14, але пасля перапынку брастаўчане перахапілі ініцыятыву і змаглі парадаваць сваіх балельшчыкаў перамогай.

Пасля 17 сустрэч у БГК 30 ачкоў, СКА адстае на адзін бал.

На гэтым тыдні БГК імя Мяшкова адновіць выступленне ў Лізе чэмпіёнаў. У гульні 11-га тура каманда Сяргея Бябешкі 7 лютага прыме на сваёй пляцоўцы гасцей з дацкага "Ольбарга". Пасля 10 матчаў у актыве брастаўчан 7 ачкоў і 6-е месца ў турнірнай табліцы групы В, "Ольбарг" займае 8-е, апошняе месца, набраўшы 4 балы. Лідзіруе французскі "Пары Сен-Жэрмен", у якога 18 ачкоў.

Што датычыцца гандбалістаў СКА, то яны 7 лютага ў матчы нацыянальнага першынства згуляюць у сябе дома з магілёўскім клубам "Машэка". Гэта сустрэча стане для падапечных Ігара Папругі апошняй праверкай перад стартам у групавым раўндзе другога па рангу кантынентальнага турніру - Кубка ЕФГ. Свой першы паядынак у групе А мінскі СКА правядзе 10 лютага ў палацы спорту "Уручча" супраць нямецкага "Магдэбурга". Акрамя гэтых каманд у квартэце А згуляюць славацкі "Татран" з Прэшава і дацкі "Б'ерынгбро" са Сількебарга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі