Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2019, 11:13

Брэсцкае "Дынама" перамагло "Слуцк", "Шахцёр" прайграў "Дняпро" ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкае "Дынама" ўмацавала лідарства ў чэмпіянаце Беларусі, атрымаўшы перамогу над футбалістамі "Слуцка" з лікам 3:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім матчы 25-га тура брастаўчане сустрэлі ўпартае супраціўленне і на 14-й хвіліне апынуліся ў ролі даганяючых, прапусціўшы мяч ад Арцёма Дудзіка. Толькі пасля перапынку гаспадары змаглі змяніць ход паядынку, забіўшы 3 мячы запар. Галы ў свой актыў запісалі Сяргей Крывец, Сяргей Кісляк і Аляксей Хабленка. Перад фінальным свістком госці адказалі голам Ягора Сямёнава.

Асноўныя канкурэнты брэсцкага "Дынама" страцілі ачкі ў паядынках 25-га тура. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі згуляў унічыю з "Гомелем" - 1:1, а салігорскі "Шахцёр" прайграў у Магілёве мясцоваму клубу "Дняпро" з лікам 0:2. Абодва мячы ў актыве сербскага паўабаронцы магілёўскай дружыны Зорана Марушыча, які вызначыўся ў апошняй дзесяціхвілінцы гульні. Такім чынам, адрыў брастаўчан ад бліжэйшых сапернікаў складае ўжо 7 ачкоў.

Вынікі іншых сустрэч 25-га тура: "Дынама" (Мінск) - "Віцебск" - 0:2, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Іслач" (Мінскі раён) - 1:3, "Славія" (Мазыр) - "Нёман" (Гродна) - 0:1.

Сёння ў апошнім матчы 25-га тура "Гарадзея" прыме на сваім полі мінскі "Энергетык-БДУ".

Становішча ў групе лідараў цяпер наступнае: "Дынама" (Брэст) - 64 ачкі (25 матчаў), БАТЭ - 57 (24), "Шахцёр" - 57 (25), "Дынама" (Мінск) - 45 (24).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі