19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі вядомых футбалістаў у хуткім часе пакінуць брэсцкае "Дынама". Размова ідзе пра Арцёма Мілеўскага, Аляксея Гаўрыловіча і Паўла Савіцкага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе брастаўчан.
Замяніць іх ёсць каму, нядаўна склад брэсцкай каманды папоўнілі Сяргей Крывец, Аляксандр Наёк і іншыя ігракі.
У матчы 16-га тура нацыянальнага першынства брэсцкае "Дынама" ўступіла на сваім полі салігорскаму "Шахцёру" 1:3, прычым адзіны гол у складзе прайграўшых забіў Павел Савіцкі. Ён цяпер з'яўляецца лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, маючы ў сваім актыве 9 мячоў. Пасля 16 тураў брастаўчане набралі 25 ачкоў і займаюць 6-е месца ў турнірнай табліцы, якую ўзначальвае барысаўскі БАТЭ, маючы 41 ачко.-0-