Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2019, 17:13

Брэсцкае "Дынама" мае намер дамовіцца з "Нёманам" наконт пераходу Паўла Савіцкага

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час ФК "Дынама-Брэст" мае намер дамовіцца з гродзенскім "Нёманам" наконт выплаты кампенсацыі за пераход паўабаронцы Паўла Савіцкага. Аб гэтым гаворыцца ў звароце ўладальніка брэсцкага клуба Аляксандра Зайцава, размешчаным на афіцыйным сайце каманды, паведамляе БЕЛТА.

Так званая справа Савіцкага цягнецца са снежня 2018 года, калі футбаліст перайшоў з Гродна ў Брэст. Кіраўніцтва "Нёмана" патрабавала выплаты кампенсацыі за пераход іграка ў памеры $398 тыс., на што брастаўчане не пагаджаліся, сцвярджаючы, што плаціць яны не павінны. У выніку доўгіх разбораў арбітраж асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" скараціў суму кампенсацыі да $265 тыс. Але "Дынама" дагэтуль адмаўлялася плаціць, а гэта магло прывесці да нядопуску каманды да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі. У сённяшнім звароце Аляксандра Зайцава адзначаецца, што "ў бліжэйшы час усё павінна вырашыцца".

Пытанне аб выдачы ліцэнзій клубам вышэйшай лігі нацыянальнага першынства 2019 года будзе разглядацца 14-15 сакавіка ў АБФФ. Чэмпіянат Беларусі стартуе 29 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі