Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 снежня 2018, 10:51

Больш за 10 працэнтаў партыі білетаў на II Еўрапейскія гульні купілі ў першы дзень продажаў

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З першай партыі білетаў на II Еўрапейскія гульні рэалізавалі ў першы дзень продажаў каля 12 працэнтаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019" Анатоль Котаў, паведамляе БЕЛТА.

Прадаваць білеты пачалі 1 снежня. "Старт продажаў нават у некаторым сэнсе перасягнуў нашы чаканні. У першы дзень было прададзена каля 12 працэнтаў білетаў ад той партыі, якую мы выпусцілі ў продаж. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця", - паведаміў Анатоль Котаў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі