Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2018, 09:29

Бягуха Аліна Талай заняла пятае месца на міжнародным турніры ў Дзюсельдорфе

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягуха Аліна Талай заняла пятае месца на міжнародным турніры ў нямецкім Дзюсельдорфе ў серыі IAAF World Indoor Tour, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным забегу на 60 м з бар'ерамі беларуска паказала вынік 7,89 сек. У фінішным створы яна ўступіла пераможцы з ЗША Крысціне Мэнінг - 7,77 сек. Яе суайчынніца Шарыка Нэлвіс паказала другі рэзультат - 7,80 сек. Памэла Дуткевіч з Германіі стала бронзавым прызёрам - 7,83 сек. 

У Дзюсельдорфе на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі выступіла яшчэ адна беларуска Эльвіра Герман, якая заняла дзясятую пазіцыю ў падагульняючым пратаколе - 8,19 сек.

Лёгкаатлетычная серыя IAAF World Indoor Tour прадоўжыцца 8 лютага ў Мадрыдзе. Для вядучых спартсменаў гэтыя спаборніцтвы - адзін з асноўных этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які з 1 па 4 сакавіка прыме англійскі Бірмінгем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі