Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2018, 11:32

Біятлонная індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км перанесена на 15 лютага

14 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Біятлонная індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км перанесена на 15 лютага. Такое рашэнне прынялі арганізатары з-за неспрыяльных умоў надвор'я, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старт павінен быў адбыцца сёння ў 14.05 па беларускім часе, аднак з-за моцнага ветру гонка адбудзецца 15 лютага ў 11.15, а мужчынскі забег на 20 км пройдзе ў 14.20.

Раней, як паведамлялася, з-за моцнага ветру былі перанесены спаборніцтвы ў слаламе ў гарналыжніц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі