Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2017, 15:07

БГК імя Мяшкова займае 4-е месца ў групе В Лігі чэмпіёнаў пасля пяці тураў

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова займае 4-е месца пасля пяці тураў спаборніцтваў у групе В Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім чарговым паядынку чэмпіёны Беларусі гулялі ў гасцях са славенскім "Цэле" і завяршылі сустрэчу ўнічыю - 33:33. Лідар групы венгерскі "Веспрэм" пасля чатырох вікторый запар страціў першыя балы, згуляўшы ўнічыю ў горадзе Кельцэ з польскім "Віве" - 22:22. Яшчэ адна нічыя была зафіксавана ў нямецкім дэрбі: "Кіль" на сваёй арэне разышоўся мірам з "Фленсбургам" - 20:20. Французскі "Пары Сен-Жэрмен" на выездзе ўпэўнена перайграў дацкі "Ольбарг" з лікам 33:27.

Турнірнае становішча пасля пяці гульнявых дзён: "Веспрэм" - 9 ачкоў, "Пары Сен-Жэрмен" - 8, "Фленсбург" - 6, БГК - 5, "Віве" - 4, "Цэле" - 3, "Кіль" - 3, "Ольбарг" - 2.

Наступны матч брэсцкія гандбалісты правядуць 4 лістапада на сваёй арэне супраць "Кіля".

У групе А становішча пяці тураў наступнае: "Вардар" (Македонія) - 9, "Райн Левен" (Германія) - 8, "Пік" (Венгрыя) - 7, "Барселона" (Іспанія) - 7, "Нант" (Францыя) - 5, "Загрэб" (Харватыя) - 2, "Вісла" (Польшча) - 1, "Крысціянстад" (Швецыя) - 1.

Матчы групавога этапу завершацца ў сакавіку 2018 года, пасля чаго па шэсць лепшых каманд прадоўжаць выступленне ў плэй-оф галоўнага кантынентальнага турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі