Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2017, 10:18

БГК імя Мяшкова разграміў "Кронан" у матчы чэмпіянату Беларусі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў чарговую перамогу на 3-м этапе чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю чацвёртую запар вікторыю дзеючыя чэмпіёны краіны атрымалі ў Гродне над мясцовым клубам "Кронан" з лікам 32:20 (10:16). Самым рэзультатыўным стаў Люба Вукіч, які 8 разоў паразіў вароты гаспадароў пляцоўкі. Пасля гэтага выйгрышу падапечныя Сяргея Бябешкі забяспечылі сабе першае месца і ў паўфінале будуць сапернічаць з гандбалістамі "Кронана", якія незалежна ад рэзультатаў астатніх гульняў фінішуюць чацвёртымі. Другую пару паўфіналістаў нацыянальнага першынства складуць мінскі СКА і "Гомель". Гэтыя каманды 22 красавіка сустрэнуцца паміж сабой у паядынку 5-га тура на паркеце сталічнага палаца спорту "Уручча". Становішча каманд пасля чатырох гульнявых дзён 3-га этапу: БГК - 8 ачкоў, СКА - 4, "Гомель" - 4 (4), "Кронан" - 0 (4).

На жаночым чэмпіянаце напярэдадні адбыўся паядынак галоўных прэтэндэнтак на залатыя медалі. Чэмпіёнкі краіны гандбалісткі "Гомеля" на сваёй пляцоўцы выйгралі пасля першага тайма ў "БНТУ-БелАЗа" з лікам 19:12, але пасля перапынку каманда Канстанціна Шараварава змяніла ход гульні і ў выніку вырвала перамогу з мінімальнай розніцай - 27:26. Бабруйская "Бярэзіна" ўступіла ў сябе дома брэсцкаму клубу "Вікторыя-Бярэсце" з лікам 28:35 (14:16). Турнірнае становічша пасля 27 тураў: "БНТУ-БелАЗ" - 51 ачко, "Гомель" - 47, "Вікторыя-Бярэсце" - 32, "Бярэзіна" - 16.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі