Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2017, 12:17

БГК імя Мяшкова перамог "Цэле" ў таварыскім матчы

11 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перамог у таварыскім матчы славенскі "Цэле". Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце БГК, паведамляе БЕЛТА.

Чэмпіёны Беларусі знаходзяцца ў Славеніі на вучэбна-трэніровачным зборы, дзе адбыліся чатыры таварыскія гульні. "Мяшкоўцы" мінімальна ўступілі румынскай "Канстанцы" (28:29), згулялі ўнічыю са славенскай "Рыбніцай" (20:20), з розніцай у тры мячы прайгралі "Гарэнье" (24:27). Матч з "Цэле" быў для падапечных Сяргея Бябешкі больш удалым. Гандбалісты з горада над Бугам абыгралі будучых сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў і SEHA-лізе з лікам 31:29. Лепшым снайперам у радах БГК стаў навічок Петар Джорджыч, які закінуў 5 мячоў.

Брастаўчане завяршаюць збор у Славеніі. Каманда сёння вяртаецца ў Брэст, дзе прадоўжыць падрыхтоўку да сезона. Адным з яе этапаў будзе Х Кубак Белгазпрамбанка, які пройдзе ў абласным цэнтры 18-20 жніўня. Акрамя гаспадароў турніру за перамогу будуць змагацца чэмпіён Фінляндыі "Рыіхімякі", чэмпіён Румыніі "Дынама" (Бухарэст) і адзін з вядучых клубаў мацнейшага французскага дывізіёна "Сен-Рафаэль".

Першы афіцыйны матч сезона 2017-2018 гадоў БГК правядзе 30 жніўня на выездзе супраць славацкага "Татрана" ў SEHA-лізе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі