Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2018, 15:54

БГК імя Мяшкова на зборы ў Славеніі правядзе два таварыскія матчы

1 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Ігракі Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова на перадсезонным зборы ў Славеніі правядуць два таварыскія матчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БГК.

На трэніровачны збор у курортны горад Зрэчэ "мяшкоўцы" адправіліся сёння раніцай. Там яны будуць весці падрыхтоўку да будучага сезона па 11 жніўня. У выязны спіс трэнерскі штаб БГК уключыў 22 гандбалісты, у тым ліку маладых ігракоў: варатара Уладзіміра Корсака, паўсярэдняга Паўла Дарафеева, разыгрываючага Валянціна Курана. У праграме збору запланаваны два таварыскія матчы. Першы спарынг брастаўчане правядуць 7 жніўня супраць славенскага "Цэле". Сапернікі ўжо неаднаразова сустракаліся ў Лізе чэмпіёнаў і SEHA-лізе. На 10 жніўня запланаваны паядынак супраць мясцовай "Рыбніцы".

"Галоўная мэта збору - паляпшэнне фізічных кандыцый, вынослівасці, тактычных узаемадзеянняў. Правядзём яго ў рэжыме двухразовых трэніровак: раніцай - стадыён і трэнажорная зала, вечарам - гульнявая трэніроўка", - растлумачыў спартыўны дырэктар БГК Павел Башкін.

Пасля вяртання ў Брэст чэмпіёны Беларусі 17-19 жніўня згуляюць у дамашнім Кубку Белгазпрамбанка. Затым гандбольны клуб з берагоў Буга чакае ваяж у Францыю. "Мяшкоўцы" з 23 па 26 жніўня паўдзельнічаюць у турніры ў Страсбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі