Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2018, 11:31

Бельгійскія арбітры рассудзяць матч БАТЭ і ХІКа ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння правядуць паўторны матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць фінскага ХІКа. Сустрэчу ў Хельсінкі будзе судзіць брыгада бельгійскіх арбітраў на чале з рэферы ФІФА Джонатанам Лардо, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Асістэнтамі галоўнага суддзі будуць Фрэдэрык Годэлайн і Фларыян Лемэр, рэзервовы арбітр - Ян Ботэрберг. Інспектар матчу - Тэр'е Хаўге (Нарвегія), дэлегат УЕФА - Камелія Нікалае (Румынія). Сённяшні матч пачнецца ў 19.00 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Першая сустрэча беларускага і фінскага чэмпіёнаў, што праходзіла тыдзень таму на полі ў "Барысаў-Арэне", завяршылася ўнічыю 0:0. Футбалісты БАТЭ мелі вялікую гульнявую перавагу, але рэалізаваць яе ў галы не змаглі.

У выпадку поспеху па суме дзвюх сустрэч з ХІКам барысаўчане ў 3-м крузе кваліфікацыі ЛЧ сустрэнуцца з пераможцам пары "Кукесі" (Албанія) - "Карабах" (Азербайджан). Іх першы паядынак на полі албанскага клуба скончыўся ўнічыю 0:0. Калі чэмпіёны Беларусі ўступяць фінам, то згуляюць у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы з пераможцам пары "Алімпія" (Славенія) - "Крузейдэрс" (Паўночная Ірландыя). У першай гульні ў Любляне славенскія футбалісты разграмілі гасцей з Паўночнай Ірландыі з лікам 5:1. Сустрэча ў адказ адбудзецца 2 жніўня.

У гэты ж дзень свае матчы правядуць і тры беларускія прадстаўнікі ў Лізе Еўропы. Мінскае "Дынама" прыме на сваёй арэне славацкі клуб "Дунайская Стрэда", брэсцкае "Дынама" згуляе ў Афінах супраць грэчэскага "Атрамітаса", а салігорскі "Шахцёр" у Познані сустрэнецца з польскім "Лехам". У першых паядынках мінчане выйгралі ў гасцях з лікам 3:1, брастаўчане на сваім полі перамаглі з вынікам 4:3, а салігорскія футбалісты ў сябе дома згулялі ўнічыю - 1:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі