Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2018, 12:16

Беларусы ўступілі шведам, французы перамаглі сербаў на гандбольным чэмпіянаце Еўропы

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Швецыі на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак са скандынавамі беларусы правялі відавочна ніжэй за свае магчымасці і ўступілі з розніцай у дзевяць мячоў - 20:29. Да гэтага на другім этапе кантынентальнага першынства падапечныя Юрыя Шаўцова ва ўпартай барацьбе ўступілі харвацкай дружыне - 23:25.

Свой заключны матч у групе I беларускія гандбалісты згуляюць 24 студзеня супраць сербаў, якія сёння прайгралі Францыі з лікам 30:39. Таксама ў сераду паміж сабой сустрэнуцца французы і харваты, а шведы будуць сапернічаць з нарвежцамі. Становішча каманд перад заключнымі гульнямі: Францыя - 8 ачкоў (4 матчы), Харватыя - 6 (4), Швецыя - 6 (4), Нарвегія - 4 (4), Беларусь - 0 (4), Сербія - 0 (4).

У групе II чарговыя паядынкі адбудуцца сёння ўвечары: Славенія - Іспанія. Македонія - Чэхія. Тут сітуацыя такая: Данія - 6 (4), Іспанія - 4 (3), Германія - 4 (4), Македонія - 3 (3), Чэхія - 2 (3), Славенія - 1 (3).

Барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з дзвюх груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі