Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2018, 13:52

Беларусы ўступілі сапернікам з Ірана і Манголіі на Сусветнай шахматнай алімпіядзе

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі пацярпелі паражэнні ад сапернікаў з Ірана і Манголіі на Сусветнай шахматнай алімпіядзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда ў складзе Уладзіслава Кавалёва, Сяргея Жыгалкі, Аляксея Аляксандрава і Аляксея Фёдарава ўступіла іранцам - 1:3. Перамогу ў сваім матчы атрымаў толькі Сяргей Жыгалка.

Беларускія шахматысткі ў гульні з саперніцамі з Манголіі звялі да нічыёй тры матчы з чатырох. Толькі Ланіта Сцяцко не змагла знайсці контраргументаў супраць Турмунх Мунхзул. У выніку азіяцкая каманда перамагла з лікам 2,5 на 1,5 ачка.

У чацвёртым туры жаночая каманда Беларусі згуляе з шахматысткамі Туркменістана, а мужчыны сустрэнуцца з прадстаўнікамі Казахстана.

Сусветная шахматная алімпіяда ў Батумі завершыцца 6 кастрычніка.-0-

Фота openchess.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі